Top.Mail.Ru

У Мінску прайшоў «Калматы марафон»

У сталічным Парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка адбыўся «Калматы марафон». Забег прайшоў у рамках гарадскога праекта «Спорт для ўсіх», арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам.


Цікава, што дыстанцыю ў марафоне пераадолелі людзі разам са сваімі чацвераногімі гадаванцамі. Мерапрыемства правялі ўжо другі год запар. Удзельнікі змаглі актыўна правесці час са сваімі сабакамі — арганізатары не рабілі акцэнту на спартыўных выніках і рэкордах.

Удзельнікам трэба было прабегчы або прайсці з гадаванцам дыстанцыю ў 1 км. Да 11.30 адбыўся фініш, а ў 12.00 адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.


Да ўдзелу дапускаліся сабакі любых парод і памераў ва ўзросце ад аднаго года пры ўмове, што яны здаровыя і прышчэплены. Удзел быў бясплатным, але патрабавалася папярэдняя рэгістрацыя. Перад стартам усе гадаванцы прайшлі ветэрынарны кантроль.


Самыя хуткія дуэты атрымалі медалі і каштоўныя падарункі, кожны ўдзельнік — дыплом. Акрамя таго, сярод удзельнікаў разыгралі мерч праекту «Спорт для ўсіх» і прызы ад партнёра марафону.

Данііл Пятроў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю