Top.Mail.Ru
76

У Мінску пройдзе акцыя па ананімным экспрэс-тэсціраванні на ВІЧ і вірусныя гепатыты

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з 22 красавіка па 29 мая правядзе акцыю па бясплатным ананімным экспрэс-тэсціраванні на ВІЧ-інфекцыю і парэнтэральныя вірусныя гепатыты. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на ўстанову.

У цэнтры адзначылі, што бясплатнае ананімнае тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю і вірусныя гепатыты В і С можна будзе прайсці ў працэдурным кабінеце аддзела прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў РЦГЭіГЗ па адрасе: г. Мінск, вул. К.Цэткін, 4.

Час чакання выніку складзе каля 20 мінут. У гэты час таксама можна будзе атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія датычацца прафілактыкі вірусных гепатытаў В, С, ВІЧ-інфекцыі, прыняць удзел у тэматычнай віктарыне і атрымаць падарунак.

Час забору крыві для экспрэс-тэсціравання: рабочыя дні з 10.00 да 13.00. Тэлефоны для даведак: 8(017) 258-22-68, 8(017) 200-28-83.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю