Top.Mail.Ru

У Мінску пройдзе сімпозіўм «Пісьменнік і час»

Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» пройдзе ў Мінску 12-13 сакавіка ў межах XXXII Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу. Беларускія і замежныя публіцысты, празаікі, паэты, літаратуразнаўцы збяруцца, каб абмеркаваць наступную тэму: «Культура і інфармацыя як напрамкі развіцця гуманітарнай прасторы». Арганізатары традыцыйнага сімпозіума, які праводзіцца ў Беларусі, пачынаючы з 2015 года, — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюз пісьменнікаў Беларусі.


Да ўдзелу ў дыскусіях на розных пляцоўках аўтарытэтнай пісьменіцкай сустрэчы запрошаны літаратары з Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Азербайджана, Арменіі. Сярод гасцей — доктар філалагічных навук з Баку Флора Наджы, перакладчыца і празаік з Ташкента Рысалат Хайдарава, народны паэт Чувашыі Валеры Тургай, кандыдат філалагічных навук з Алматы Святлана Ананьева і іншыя. 

Сімпозіўм, які праводзіцца ў 11-ы раз, даволі істотна паспрыяў пашырэнню прысутнасці беларускай літаратуры ў свеце, — каменціруе падзею старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. — Толькі за апошнія гады кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў пабачылі свет у перакладзе на мовы народаў Расіі — татарскую, балкарскую, татарскую, марыйскую, чувашскую, башкірскую, на мангольскую, кітайскую, сербскую, чарнагорскую і іншыя мовы. Будзем спадзявацца, што новыя ініцыятывы вылучыць і сёлетняя сустрэча беларускіх і замежных пісьменнікаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю