Top.Mail.Ru
200

У Мінску работнік аўтамыйкі «з’ездзіў па неадкладных справах» на аўто кліенткі, распачата крымінальная справа

Супрацоўнікі Заводскага РУУС затрымалі 23-гадовага работніка аўтамыйкі, які скраў транспартны сродак кліенткі. Пра гэта паведаміла БелТА.


Гаспадыня іншамаркі патлумачыла, што перадала аўтамабіль на абслугоўванне і забрала ў належныя тэрміны. Праз некалькі дзён жанчыне прыйшло паведамленне аб парушэнні хуткаснага рэжыму на адной са сталічных вуліц, у пацвярджэнне — фота яе транспартнага сродку, за рулём якога невядомы мужчына. Мінчанка звярнулася ў міліцыю. 

Са слоў фігуранта, ён браў чужую іншамарку, каб з’ездзіць дадому па неадкладных справах.

Распачата крымінальная справа за крадзеж.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю