У Мінску развітваюцца з народным пісьменнікам Беларусі, ганаровым старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаікам і публіцыстам Мікалаем Чаргінцом. Жалобная цырымонія праходзіць у Доме афіцэраў, перадае БелТА.
Вядомы пісьменнік памёр 7 ліпеня на 89-м годзе жыцця. Першы вянок — у знак глыбокай падзякі і памяці — накіраваў асабіста кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Развітацца з народным пісьменнікам прыйшлі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыні палат парламента, прадстаўнікі грамадскасці, культурныя дзеячы, сябры і блізкія, прыхільнікі пісьменніка.


Мікалай Чаргінец — аўтар больш за 50 навуковых прац і звыш 40 мастацкіх твораў, ім напісаны некалькі сцэнарыяў да мастацкіх кінафільмаў. Яго кнігі перакладзены больш чым на 15 моў. Многія раманы ўнесены ў спіс лепшых твораў свету.
