На сённяшні дзень дзіцячыя купальні з пластыкавых модульных пантонаў зманціраваныя на 9 пляжах («Дразды», «Крыніца», Цнянскае і Заслаўскае вадасховішчы). Паведаміла «Мінская праўда».
Паплаўковыя агароджы ўстаноўленыя яшчэ на трох пляжах, у бліжэйшы час яны з’явяцца на астатніх 11.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун даручыў устанавіць стацыянарныя дзіцячыя купальні на ўсіх пляжах да наступнага сезона. У прыклад прывялі пляж № 5 Заслаўскага вадасховішча, дзе ўжо з’явілася пнеўмаагароджа.
«Бяспека дзяцей — перш за ўсё. Усе пляжы павінны быць абсталяваныя купальнямі. Час да наступнага сезона ёсць, суб’екты гаспадарання гатовыя дапамагаць», — адзначыў чыноўнік.