У цэнтры Мінска з’явяцца яшчэ чатыры платныя паркоўкі. Яны пачнуць працаваць з 15 снежня, паведамляе Tochka.by. са спасылкай на ДУ «Паркоўкі сталіцы».
Новыя аўтамабільныя паркоўкі размешчаны ў раёнах Нямігі, пр. Незалежнасці і пл. Перамогі.
Канкрэтныя іх адрасы:
-
уздоўж набярэжнай Свіслачы на вул. Старажоўскай (ад дома № 49 па вул. Камуністычнай да вул. М. Багдановіча)
-
на вул. Румянцава (ад вул. Казлова да вул. Захарава)
-
мясцовы праезд на пр. Незалежнасці ад вул. Камуністычнай да вул. Кісялёва
-
мясцовы праезд на пр. Незалежнасці ад вул. Захарава да вул. Фрунзе
У дзяржаўнай установе паведамілі, што з 10 снежня даступная аплата банкаўскай картай пры выбары паркоўкі на карце.