22 верасня ў сталіцы стартаваў марафон майстар-класаў «Мабільны тэхнапарк».
Камандай дзіцячага тэхнапарку «Кванторыум» г. Набярэжныя Чалны былі распрацаваны майстар-класы па напрамках: віртуальная рэальнасць, аэрамадэліраванне і беспілотныя лятальныя апараты, робататэхніка, 3D-мадэляванне, касмічныя тэхналогіі, лазерныя тэхналогіі, нейратэхналогіі, геаінфарматыка і картаграфія.
Да 1 кастрычніка кваліфікаваныя выкладчыкі з Расіі правядуць заняткі ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь — Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску Юрый Макушын, дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» Надзея Вялікая, навучэнцы школ г. Мінска.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара