Top.Mail.Ru
215

У Мінску стартаваў Рэспубліканскі фестываль творчасці ветэранскіх калектываў

Арганізатарамі фестывалю «Не старэюць душой ветэраны» выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.



Пляцоўка Палаца культуры прафсаюзаў стала адпраўным пунктам для правядзення абласных тураў. Першыя адборачныя этапы пачнуцца ўжо 1 верасня і працягнуцца да 25 сакавіка 2026-га. Вынікі будуць падведзены ў пачатку мая наступнага года. Да ўдзелу дапускаюцца як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы.

KARTUL-7522.JPG

За сваю шматгадовую гісторыю фестываль не страчвае сваёй папулярнасці. Для ўдзельнікаў гэта доўгачаканае мерапрыемства, да якога яны рыхтуюцца практычна ўвесь год. Сур’ёзна падыходзяць не толькі да выбару рэпертуару, але і прадумваюць да дробязяў свой сцэнічны вобраз. І ў большасці выпадкаў — гэта камандная праца, якая аб’ядноўвае ветэранаў.

KARTUL-7663.JPG

— Сёлета мы праводзім ужо 18-ы рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў. Дадзенае мерапрыемства яшчэ раз пацвярджае, наколькі актыўныя нашы ветэраны. Сёння тысячы ветэранаў з’яўляюцца актыўнымі членамі нашых першасных прафсаюзных арганізацый. І сёння практычна ўсе калектыўныя дагаворы арганізацый змяшчаюць нормы па падтрымцы былых работнікаў. Гэта сведчыць аб тым, што прафсаюзы памяталі, памятаюць і будуць памятаць, — адзначыла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Філімонава. — А дадзены фестываль спрыяе іх творчаму развіццю і актыўнаму даўгалеццю.

KARTUL-7755.JPG

Неабходна адзначыць, што Федэрацыя прафсаюзаў традыцыйна выступае за пераемнасць пакаленняў, падтрымлівае традыцыі настаўніцтва і клопат аб ветэранах працы. Прафсаюзнымі арганізацыямі сумесна з сацыяльнымі партнёрамі арганізуюцца віншаванні і ўшаноўванні ветэранаў вайны і працы, працоўных дынастый, настаўнікаў моладзі, канцэрты, культурна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы, экскурсійныя праграмы, дыялогавыя пляцоўкі і іншыя мерапрыемствы.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю