Top.Mail.Ru

У Мінску стартаваў Рэспубліканскі форум лідараў

Рэспубліканскі форум лідараў «Маладзёжнае лідарства — сучасны погляд» стартаваў у Мінску 16 студзеня з работы пяці адукацыйных секцый. Мы наведалі першую — «Моладзь: маршрут на будучыню», у рамках якой абмяркоўвалі самыя актуальныя пытанні і праблемы разам са спікерамі.


Начальнік упраўлення ўнутранай палітыкі БІСД Кацярына Петрашкевіч, адказваючы на пытанне, якія сучасныя формы працы з моладдзю выкарыстоўвае яе арганізацыя адзначыла, што Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў на працягу 6 гадоў заўсёды працаваў з моладдзю.

— Мы пастаянна вывучаем розныя пакаленні. З моладдзю арганізоўвалі розныя мерапрыемствы, у тым ліку і семінары. Сёння вы — апора нашай дзяржавы, — заключыла яна.

Далей абмяркоўвалі дасягненні Беларусі на міжнароднай арэне, важныя ўнутрыпалітычныя падзеі, а таксама зацікаўленасць і ўцягнутасць моладзі ва ўсё гэта.

З другім спікерам каардынатарам аналітычнага руху «Маладыя аналітыкі» Яўгенам Харуком удзельнікі секцыі абмеркавалі выкарыстанне сацсетак і розных анлайн-платформ, іх уплыў на грамадскую думку, а таксама бяспеку ў інтэрнэце.

— З усіх платформаў у Беларусі цік-ток лідзіруе па папулярнасці. За два гады ў тры разы вырасла колькасць падпісчыкаў у нашай краіне і мы рэкардсмены па колькасці абхопаў. Аднак мала хто ведае, як менавіта працуюць пратаколы цік-току, ад якіх залежыць тое, які кантэнт вам будзе прапаноўвацца. У сувязі з гэтым важна гаварыць і з моладдзю, і са старэйшым пакаленнем аб тым, як усё гэта функцыянуе, — адзначыў ён.

Усяго ў форуме прымае ўдзел 345 пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў і праектаў, якіх чакае двухдзённая насычаная праграма з канцэртамі, спектаклямі і выставамі.

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю