Сёння на вул. Чкалава адбылося ДТЗ з удзелам грамадскага транспарту, паведамляе ДАІ Мінска.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ля дома № 5 па вул. Чкалава тралейбус, які рухаўся да прыпынку грамадскага транспарту, урэзаўся ў аўтобус, які стаяў.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, а транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Абставіны аварыі ўдакладняюцца.