Top.Mail.Ru
192

У Мінску цагляны мур прыціснуў рабочага, ён у вельмі цяжкім стане

Следчыя высвятляюць абставіны траўміравання рабочага ў Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.



Па папярэдніх даных, днём 18 лістапада 51-гадовы падсобны рабочы падраднай арганізацыі ажыццяўляў дэмантаж часткі сцяны ў будынку па вул. Сцебянёва. Раптам цагляны мур абваліўся і прыціснуў мужчыну. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу. Яго стан урачы ацэньваюць як вельмі цяжкі.

Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены ў ходзе праверкі Кастрычніцкім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць высвятленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі траўміраванню рабочага.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю