У Мінску цяпло вяртаецца ў дамы пасля аварыі на цеплатрасе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Цяпло і гарачую ваду паэтапна вяртаюць у дамы Фрунзенскага, Маскоўскага, Цэнтральнага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў. Прыярытэтная ўвага надаецца аднаўленню цеплазабеспячэння сацыяльных аб’ектаў — бальніц, школ, дзіцячых садкоў. Арганізаваны абходы жылых дамоў для праверкі параметраў ціску і тэмпературы цепланосьбіта, ліквідацыі паветраных пробак і рэгулявання падачы цяпла ў кватэры.
Ідзе наладка і рэгуляванне тэмпературнага і гідраўлічнага рэжыму сістэмы цеплазабеспячэння. На пашкоджаных участках цепламагістраляў працягваюць працаваць аварыйныя брыгады.
Персанал РУП «Мінскэнерга» будзе працаваць ва ўзмоцненым кругласутачным рэжыме да поўнага аднаўлення цеплазабеспячэння.