Першая рабатычная рэзекцыя печані выканана ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, паведамляе БелТА.
У Міністэрстве аховы здароўя гэту падзею назвалі гістарычнай для беларускай хірургіі. Цяпер пацыентка адчувае сябе добра і рыхтуецца да выпіскі.
Што датычыцца пераваг рабатычнай хірургіі печані, гэта найвышэйшая дакладнасць (3D-візуалізацыя высокага раздзялення дэталёвы агляд анатоміі, сасудаў і жоўцевых пратокаў), мінімальная страта крыві, доступ да складаных зон (сем ступеняў свабоды інструментаў дазваляюць аперыраваць у цяжкадаступных пры лапараскапіі сегментах печані), скарачэнне тэрмінаў шпіталізацыі ў выніку мінімальнай траўмы тканак, зніжэнне ўскладненняў (менш раневых інфекцый, пасляаперацыйных боляў і агульнай захваральнасці).
«Укараненне рабатычнага комплексу адкрывае новую эру ў лячэнні ачаговых паражэнняў печані і выводзіць беларускую хірургію на сусветны ўзровень», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.