У Мінску адбылося выступленне камернага ансамбля «Солисты Москвы» пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета, паведамляе БелТА.
У канцэрце прынялі ўдзел лаўрэаты Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага Павел Мілюкоў (скрыпка), Аляксандр Рам (віяланчэль), Фёдар Освер (габой) і запрошаны саліст Баварскай оперы і Нідэрландскай оперы Мікалай Зямлянскіх (барытон).