У сталіцы высвятляюцца абставіны смерці 58-гадовага мінчаніна ў прыватным медыцынскім цэнтры на праспекце Незалежнасці, паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.
Паводле звестак следства, паведамленне пра смерць 58-гадовага мінчаніна паступіла блізу 17 гадзін 21 лістапада.
Следчыя ўстанавілі, што мужчына на працягу некалькіх гадоў пакутаваў на анкалагічнае захворванне. Для абследавання ён наведваў медыцынскі цэнтр, дзе падчас прыёму ў яго рэзка пагоршыўся стан. Нягледзячы на правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў, выратаваць яго не ўдалося.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па горадзе Мінску праведзены дэталёвы агляд, зафіксавана следавая карціна. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці мужчыны прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Савецкім (горада Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка.