На прадпрыемстве праінфармавалі:
— Работа маршруту № 262 «Аўтастанцыя „Аўтазаводская“ — Музей авіяцыі і касманаўтыкі» будзе арганізавана з 1 мая па аўторках — нядзелях. Рэйсы ад аўтастанцыі «Аўтазаводская» будуць выконвацца ў 9:30, 10:30, 11:30, 12:30, 13:30, 14:30, 15:53, 16:53, 17:53; ад прыпыначнага пункта «Музей авіяцыі і касманаўтыкі» — у 9:47, 10:47, 11:47, 12:47, 13:47, 14:47, 16:10, 17:10, 18:10.
Першы ў Беларусі Музей авіяцыйнай тэхнікі і касманаўтыкі пад адкрытым небам быў створаны на базе Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ імя двойчы Героя Савецкага Саюза Сяргея Грыцаўца. Урачыстае адкрыццё адбылося 4 ліпеня 2009 года. У 2024 годзе музей аднавіў сваю работа на аэрадроме Ліпкі. Тут размешчаны 52 экспанаты, у тым ліку 39 самалётаў, сем верталётаў, два планёры, два спускальныя касмічныя апараты, трэнажор самалёта МіГ-23, наземны катапультны трэнажор лётчыка.
Фота sb.by.