У Мінску з падпаленай кватэры выратаваны двое мужчын, паведамляе БелТА.
Сёння ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў пад’ездзе шматкватэрнага дома па вул. Варанянскага ў Мінску. На месцы здарэння падраздзяленні МНС выявілі дым з кватэры на дзявятым паверсе. Падчас разведкі ратавальнікі знайшлі двух мужчын без прытомнасці і вынеслі іх з небяспечнай зоны.
Адзін з выратаваных прыйшоў у прытомнасць. Другога мужчыну брыгада хуткай медыцынскай дапамогі падключыла да апарата ШВЛ. Выратаваныя шпіталізаваны.
Пажар ліквідаваны работнікамі МНС — на месцы працавала пяць адзінак тэхнікі.
Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.