Там растлумачылі: у сталіцы цяпер дзейнічае 78 спецыялізаваных кіёскаў. Акрамя таго, набыць талоны і папоўніць праязныя можна ў касах Мінскага метрапалітэна і ў гандлёвай сетцы «Табакерка».
На нарадзе таксама прывялі статыстыку па наземным транспарце. За мінулы год у Мінску аштрафавалі 104 858 безбілетных пасажыраў. Пры гэтым сабекошт адной паездкі складае 3,16 рубля, але рэальна пасажыры аплачваюць толькі каля трэці гэтай сумы — астатняе датуецца.
Усяго ў горадзе працуюць 213 аўтобусных, 64 тралейбусныя і 8 трамвайных маршрутаў. Штодня наземны транспарт перавозіць больш за мільён чалавек.