У Мінску хочуць адкрыць ветклініку, якая будзе працаваць 24 гадзіны ў суткі, прагучала ў эфіры СТБ.
Неўзабаве на адной з мінскіх вуліц з’явіцца новая бальніца для жывёл. А пасля — і кругласутачная клініка.
Дзяржаўная ветэрынарная служба Мінска развіваецца, запэўніў начальнік мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі Дзмітрый Шалойка.
«Мы сёння моцна ўкладваемся ў новае абсталяванне, адкрываем новыя клінікі», — заявіў ён.
Праз некалькі тыдняў плануюць адкрыць новую клініку па вуліцы Ангарскай.
«Рэжыму працы адразу кругласутачнага, магчыма, не будзе. Паглядзім, як яна запрацуе», — адзначыў начальнік ветстанцыі.
Кругласутачную клініку паабяцалі адкрыць да канца года.