Top.Mail.Ru

У Мінску затрымалі падлеткаў-нарказакладчыкаў

«Бацькі, кантралюйце дзяцей!»

У Мінску затрымалі падлеткаў-нарказакладчыкаў, паведамілі БелТА ў МУС.

Так, супрацоўнікі наркакантролю Магілёўшчыны пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу затрымалі чатырох мінчан 14, 15, 17 і 18 гадоў. Устаноўлена, што яны працавалі аптова-рознічнымі кур’ерамі інтэрнэт-крамы па продажы забароненых рэчываў. Мінчане фасавалі наркотыкі на дробныя партыі, а потым распаўсюджвалі іх праз закладкі на тэрыторыі сталіцы. Прапанову аб незаконным заробку яны знайшлі ў Інтэрнэце. Злачынная кар’ера доўжылася некалькі тыдняў.

Пры іх і ў схованках быў знойдзены і канфіскаваны гашыш — небяспечны наркатычны сродак. 

Следчыя распачалі крымінальную справу. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Адказнасць за гэтае дзеянне надыходзіць з 14 гадоў.

«Бацькі, кантралюйце сваіх дзяцей! Цікаўцеся іх захапленнямі, колам зносін, у тым ліку віртуальным. Калі вы бачыце, што ў дзіцяці з’явіліся грошы невядомага паходжання, гаджэты або іншыя каштоўныя рэчы, ён вядзе скрытыя перапіскі ў Інтэрнэце — гэта падстава для адкрытай размовы», — яшчэ раз нагадалі праваахоўнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю