Top.Mail.Ru

У Мінску затрымалі замежніка, які прыехаў у Беларусь працаваць закладчыкам

У Мінску затрымалі 18-гадовага замежніка, які прыехаў у Беларусь спецыяльна для работы закладчыкам, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.



Малады чалавек знайшоў падпрацоўку праз сацыяльную сетку і разумеў, што ўдзельнічае ў незаконным абароце наркотыкаў. Па прыездзе ў Мінск ён забраў па каардынатах майстар-скарб і расклаў разавыя дозы наркотыкаў па схованках для спажыўцоў. 

«Пры гэтым сам іншаземец забароненыя рэчывы не ўжываў. Пры ім і ў схованках выяўлена не менш за 75 г альфа-ПВП. Распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў», — расказалі ў ГУУС.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю