Неўзабаве было ўстаноўлена, што зламыснікі схаваліся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, аднак дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з расійскімі калегамі іх асобы ўдалося ўстанавіць.
Зламыснікамі аказаліся трое замежнікаў 39, 43 і 56 гадоў. Усе яны раней неаднаразова прыцягваліся да крымінальнай адказнасці на радзіме, у тым ліку за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. На гэты раз іх мэтай быў крадзеж буйной сумы наяўных грошай, якая захоўвалася ў катэджы, для чаго праз дзень яны і вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

Паводле інфармацыі МУС, месцазнаходжанне зламыснікаў было ўстаноўлена з дапамогай Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Пасля сваёй «разведкі» злачынцы ведалі, што гаспадароў няма дома, таму апоўначы прыбылі да абранага домаўладання. Узламаўшы шклопакет, яны пракраліся ўнутр, аднак іх дзеянні не засталіся незаўважанымі.
Затрыманне праводзілася пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзяленняў, з ужываннем агнястрэльнай зброі. У затрыманых канфіскаваны інструменты для ўзлому, камплекты зменнага адзення і іншыя прадметы. Цяпер аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы прадаўжаюцца, у тым ліку супрацоўнікі міліцыі правяраюць дачыненне фігурантаў да аналагічных фактаў крадзяжоў на тэрыторыі Беларусі і іншых дзяржаў СНД.
Аператыўная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад пастаянным кантролем праваахоўных органаў, нагадваюць у МУС. Любыя супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку з боку замежных грамадзян, будуць рашуча спыняцца. Ведамства мае ўвесь неабходны арсенал сіл і сродкаў для абароны правоў і маёмасці грамадзян.
Аміна НАЗАРАВА
Фота з адкрытых крыніц