У Мінску затрыманы два супрацоўнікі наркамаркетаў, яны прапрацавалі менш як тры тыдні. Пра гэта паведамляе БелТА.
Супрацоўнікі наркакантролю Ленінскага РУУС за незаконны абарот наркотыкаў з доказамі злачынства затрымалі 20-гадовага студэнта сталічнай ВНУ і 38-гадовую жыхарку Мінска.
«Вядома, што малады чалавек знайшоў незаконную падпрацоўку ў інтэрнэце і ўсе інструкцыі атрымліваў ад куратара ў месенджары. Фігурант забіраў расфасаваны тавар у закладцы і раскладваў разавыя дозы ў тайнікі на тэрыторыі сталіцы. У кватэры ў фігуранта і ў закладках аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі больш за 50 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — альфа-PVP», — паведамілі ў ГУУС.
Па такой жа схеме працавала і касір адной са сталічных крам. Праваахоўнікі знайшлі ў фігуранткі пры сабе і ў тайніках-закладках каля 40 г альфа-PVP. «Са слоў мінчанкі, яна ўжывае забароненыя рэчывы, і „работадаўцы“ за незаконную дзейнасць плацілі ёй дозай наркотыку. Устаноўлена, што фігуранты прапрацавалі на наркамаркетах менш за тры тыдні», — паведамілі ў міліцыі.
Распачаты крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.