Top.Mail.Ru
256

У Мінску затрыманыя сяброўкі, якія набылі ў наркашопе буйную партыю псіхатропу

На разгляд у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да двух 38-гадовых раней не судзімых гараджанак, якіх абвінавачваюць у незаконным абароце забароненых рэчываў, распавялі агенцтва «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Цэнтральнага раёна.



Дзве прыяцелькі вырашылі ў складчыну набыць псіхатроп. У ценявым інтэрнэт-маркеце яны выбралі пазіцыю, што цікавіла іх — 50 г мефедрону, аплацілі яе, а пасля па дасланых адміністратарам наркамаркета геаграфічных каардынатах адправіліся ў лясны масіў паблізу вул. Нававіленскай, дзе знаходзіўся тайнік.

Яго сяброўкі адшукалі хутка, аднак забраць закладку не паспелі, паколькі былі затрыманы. Пры асабістым вобыску ў сумачцы адной з жанчын аператыўнікі наркакантролю выявілі яшчэ адзін скрутак, у якім знаходзілася 0,99 г псіхатропнага рэчыва 4-СМС. Яго мінчанка набыла раней для асабістага ўжывання. Дарэчы, у момант затрымання яна знаходзілася пад уздзеяннем забароненых рэчываў.

У дачыненні да сябровак распачалі крымінальную справу.

— Адна з абвінавачаных зарэгістравана індывідуальным прадпрымальнікам, другая — дырэктар прыватнай кампаніі. Абедзве раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, — пракаментаваў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Віктар Шубіч. — Адной з іх выстаўлена абвінавачванне ў замаху на незаконныя без мэты збыту набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў, гэта значыць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 328 КК.


Яе "сяброўку" будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 328 КК і ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 328 КК.

Абедзве грамадзянкі віну прызналі цалкам, у зробленым раскаяліся. У дачыненні да кожнай з іх прыменена мера стрымання ў выглядзе закладу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю