У Мінску зацверджаны каляндарны графік уключэння камунальнай нерухомасці ў гаспадарчы абарот. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
У пералік увайшлі 12 аб’ектаў агульнай плошчай 2415,9 кв. м, якія будуць даступныя прадпрымальнікам ўжо ў гэтым годзе.
На таргі выстаўлены шэсць памяшканняў і адзін капітальны будынак: Партызанскі раён: вул. Мендзялеева, 11-101; вул. Клумава, 5-19; 2-гі зав. Баграціёна, 19-2Н. Першамайскі раён: вул. Русіянава, 24-4Н, 24-5Н, 24-6Н. Мінскі раён: Ждановіцкі сельсавет, 267 (капітальны будынак).
Аб’екты для арэнды: Лагойскі тракт, 25, корп. 4; вул. Стаханаўская, 7; вул. Шабаны, 12; пр. Незалежнасці, 19г; вул. Кузьмы Чорнага, 3зв.
Каляндарны графік ужо апублікаваны і даступны прадпрымальнікам у раздзеле «Карысная інфармацыя» на старонцы камітэта «Мінскгармаёмасць».