Top.Mail.Ru

У Мінску ўзбуджана крымінальная справа па факце падзення рабочага з 9-метровай вышыні

У Мінску распачатая крымінальная справа па факце падзення рабочага з 9-метровай вышыні, паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.



Крымінальная справа ўзбуджаная Цэнтральным (горада Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта па факце парушэння правілаў аховы працы.

Следчыя праводзяць комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставін таго, што адбылося. Дапытваюцца падазраваныя і сведкі. Прызначаныя экспертныя даследаванні.

Паводле папярэдніх звестак, раніцай 23 лістапада падчас работы на аб’екце ў цэнтры Мінска 53-гадовы электрык перасоўваўся па пліце перакрыцця шматпавярховага будынка, які будуецца. Ён упаў з вышыні і ў выніку атрымаў траўмы. У цяжкім стане яго шпіталізавалі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю