Top.Mail.Ru

У Мінску злучаць вуліцы Чыжэўскіх і Станіслава Манюшкі — новую дарогу плануюць адкрыць да канца года

У Мінску да канца года плануюць злучыць вуліцу Чыжэўскіх з вуліцай Станіслава Манюшкі. Новую дарогу працягласцю 385 метраў пракладуць па паўночна-заходняй мяжы мікрараёна Лошыца-5. Пра гэта sb.by паведамілі ў ДВА «Мінскбуд».



Адзначаецца, што дарога будзе двухпалоснай, з тратуарамі паабапал, на адным з якіх уладкуюць веладарожку. З 385 метраў будаўнікам засталося пракласці менш за траціну і злучыць з вуліцай Чыжэўскіх. У месцах перасячэння з існуючай вулічна-дарожнай сеткай прадугледжаны палосы разгону.

— За бачнай прастатой канструкцыі — складаная праца: дарожнае палатно вышынёй крыху больш за метр (дакладней 1,04 метра) складаецца са шматслойнага «пірага» з пясчанага, жвіровага, пясчана-жвіровага слаёў з фінішным пакрыццём з цэментабетону, — удакладнілі ў аб’яднанні. — Будаўніцтву дарогі папярэднічала пракладка сетак у разліку на функцыянаванне будучага мікрараёна.

Заказчыкам аб’екта выступае УКБ Мінгарвыканкама, праекціроўшчыкам з’яўляецца «Мінскінжпраект».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю