Top.Mail.Ru
289

У Мінску ўзмоцняць кантроль за перавозкамі пасажыраў аўтамабілямі-таксі

У Мінску з 19 па 22 жніўня пройдзе прафілактычнае мерапрыемства па кантролі за перавозкамі пасажыраў аўтамабілямі-таксі. Пра гэта паведамляе БелТА.



Сталічнай Дзяржаўтаінспекцыяй ва ўзаемадзеянні з Транспартнай інспекцыяй і падатковымі органамі будуць арганізаваны маштабныя рэйды. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена наступным парушэнням: кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення, кіраванне без вадзіцельскага пасведчання, абгон у забароненых месцах, перавышэнне хуткасці, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, выкарыстанне няспраўнага транспарту або адсутнасць неабходных дазволаў, а таксама невыкананне ўмоў бяспечнай перавозкі пасажыраў. Дадаткова плануецца ўзмацніць кантроль за дзейнасцю замежных вадзіцеляў, якія працуюць у сферы пасажырскіх перавозак.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу, што любое парушэнне ПДР караецца. У Мінску кругласутачна працуе рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі: відэакамеры ў аўтаматычным рэжыме выяўляюць правапарушэнні на дарогах. «Больш за тое, не варта забываць аб тым, што, парушаючы ПДР, вы ствараеце пагрозу сваёй бяспецы, а таксама бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху», — адзначылі праваахоўнікі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю