Мінская міліцыя разбіраецца ў канфлікце паміж таксістам і пасажыркамі. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, піша sb.by.
«У Маскоўскае РУУС звярнулася 29 гадовая мінчанка. Дзяўчына расказала, што ехала ў таксі разам з сяброўкай. Падчас паездкі паміж заяўніцай і кіроўцам таксі ўзнікла канфліктная сітуацыя, у выніку якой, са слоў мінчанкі, мужчына яе ўдарыў. Супрацоўнікі міліцыі аператыўна ўстанавілі асобу кіроўцы — ім аказаўся 30-гадовы замежны грамадзянін», — прывёў падрабязнасці начальнік УАПП ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Гарохаў.
У цяперашні час праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння. Праводзіцца праверка, па выніках якой будуць прыняты меры рэагавання, у тым ліку ў рамках міграцыйнага заканадаўства.