Top.Mail.Ru

У Мёрах стартуе абласны фестываль-кірмаш «Дажынкi»

Мёры прымаюць працаўнікоў вёскі з раёнаў вобласці на фестывалі-кірмашы «Дажынкi-2026», перадае БелТА. 


Да «Дажынак» у горадзе правялі маштабнае добраўпарадкаванне, якое закранула больш за 150 аб’ектаў: цэнтральны пляц, размешчаны побач парк, дзе абклалі плітку, бардзюр, усталявалі новыя лаўкі. Малая архітэктурная форма вышынёй каля 4,5 м, устаноўленая там, стане сімвалам раёна. У ёй адлюстраваны яго славутасці — жураўлі, «журавiны», «Ельня», вадаспад, касцёл. Пахарашэлі і вуліцы: больш за 20 участкаў заасфальтаваны, пешаходная зона на набярэжнай цалкам выбрукавана пліткай. Таксама зроблены капітальны рамонт жылфонду, новае аблічча атрымалі ўстановы адукацыі і культуры. Да свята змяніліся Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня» і горад Дзісна.

Госці ўрачыстасці змогуць пазнаёміцца з тэматычнымі пляцоўкамі раёнаў, устаноў адукацыі вобласці, убачыць выставу снапоў. Адбудзецца ўрачыстае адкрыццё залы бокса. 

Дэлегацыі наведаюць школу СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза А. А. Томка і ўскладуць кветкі да памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Галоўнай падзеяй свята стануць урачыстая цырымонія ўшаноўвання працаўнікоў вёскі, якія праславіліся ў сёлетняй уборачнай кампаніі, і святочны канцэрт, які завершыцца яркім феерверкам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю