Top.Mail.Ru
152

У Міжнародным валютным фондзе павялічана квота Беларусі

Павялічана квота Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі і Нацыянальнага банка ад 14 мая 2025 года № 262/15, якая афіцыйна апублікавана 16 мая на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе sb.by.


Урад і Нацыянальны банк далі згоду на павелічэнне квоты Рэспублікі Беларусь у Міжнародным валютным фондзе да 1022,3 млн спецыяльных правоў запазычання (СПЗ) у адпаведнасці з шаснаццатым агульным пераглядам квот, адобраным Саветам кіраўнікоў гэтага фонду 15 снежня 2023 года. Таксама Нацыянальны банк накіроўвае на павелічэнне квоты Рэспублікі Беларусь у Міжнародным валютным фондзе 25% сумы павелічэння квоты — 85,2 млн. СПЗ, Міністэрства фінансаў ажыццяўляе выпуск выксаляў у беларускіх рублях у памеры 75 % сумы павелічэння квоты (у эквіваленце 255,6 млн. СПЗ). Нацыянальным банкам ажыццяўляюцца кіраванне актывам у выглядзе пазіцыі па рэзервовым траншы Рэспублікі Беларусь у Міжнародным валютным фондзе і яго ўлік.

Дакументам вызначана, што Нацыянальнаму банку і Міністэрству фінансаў трэба будзе забяспечыць ажыццяўленне неабходных мерапрыемстваў, звязаных з павелічэннем названай квоты.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю