Top.Mail.Ru
276

У МНС нагадалі пра фактары небяспекі пры навальніцах

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях нагадалі пра фактары небяспекі пры навальніцах, паведамляе БелТА.



Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 13 ліпеня па захадзе рэспублікі ў асобных раёнах чакаюцца дажджы, навальніцы. У такое надвор’е магчыма пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Таксама могуць узнікнуць лясныя пажары і ўзгаранні ў жылых і вытворчых будынках. Павышаецца верагоднасць зніжэння бачнасці, цяжкасці руху транспарту, узрастае рызыка ДТЗ.

У Беларусі сёння прагназуецца пераменная воблачнасць. Вецер няўстойлівы 3-8 м/ з, пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпература паветра — 23-28 градусаў са знакам плюс.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю