У МНС нагадалі пра фактары небяспекі пры навальніцах, дажджах і моцным ветры, паведамляе БелТА.
У многіх раёнах Беларусі сёння прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы. Пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
У такое надвор’е можа здарыцца пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Магчыма ўзнікненне узгаранняў у прыродзе і пажараў у жылых і вытворчых будынках. Ёсць рызыка гібелі людзей на вадзе пры купанні. У непагодлівае надвор’е павышаецца верагоднасць значнага зніжэння бачнасці і цяжкасці руху транспарту, павелічэння колькасці ДТЗ. Магчыма падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння.