Top.Mail.Ru

У МНС нагадалі пра фактары небяспекі ў спякоту

У дзённыя гадзіны па захадзе Беларусі ў многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне 30-33 градусаў вышэй за нуль. Пра фактары небяспекі ў спякоту расказалі БелТА ў МНС.

З-за высокіх тэмператур магчыма адключэнне электрычнай энергіі з-за перагрэву трансфарматарнага абсталявання, дэфармацыя асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ, аварыі на чыгуначным транспарце з-за дэфармацыі рэек.

Таксама высокая рызыка ўзнікнення ачагоў прыродных пажараў, распаўсюджванне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі, павелічэння захворвання інфекцыйнымі і паразітарнымі захворваннямі, абвастрэння сардэчна-сасудзістых хвароб.

Высокая верагоднасць цеплавых удараў, гібель людзей на вадзе пры купанні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю