Top.Mail.Ru

У МПЗ папярэдзілі аб новай ашуканскай схеме з выплатай падаткаў

Да 16 лістапада беларусам трэба выплаціць адзіны маёмасны плацеж. Гэтай сітуацыяй вырашылі скарыстацца ашуканцы. Як працуе новая схема падману, расказалі ў МПЗ, піша sb.by.


Ахвяры прыходзіць паведамленне пра пратэрмінаваны плацеж і спасылка нібыта на партал МПЗ. Сайт вельмі падобны да сапраўднага, але на ім просяць увесці персанальныя даныя, а потым — нумар карты, тэрмін яе дзеяння, CVV-код і шэсць лічбаў з паведамлення.

«На рэальным сайце МПЗ нельга аплаціць падатак картай — толькі праз АРІП або інтэрнэт-банкінг, — нагадалі ў ведамстве. — Калі вы не паддаліся, ашуканцы пераходзяць да другога этапу: дасылаюць лісты з пагрозамі крымінальнай справы і „актам праверкі“ ў выглядзе PDF-файла. Запампоўваць такі файл небяспечна: у ім могуць быць фішынгавыя спасылкі або шпіёнскае праграмнае забеспячэнне, якое скрадзе паролі і даныя для доступу да фінансаў. Магчымы і шыфравальшчык з патрабаваннем выкупу».


Міністэрства па падатках і зборах Беларусі таксама інфармуе, што для атрымання актуальнай і дакладнай інфармацыі ў сферы падаткаабкладання, аб змяненнях у заканадаўстве і іншых пытаннях неабходна выкарыстоўваць толькі афіцыйныя акаўнты МПЗ. Спасылкі на іх можна знайсці на афіцыйным сайце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю