Top.Mail.Ru
261

У МУС гатовыя да любых выклікаў і пагроз

На аператыўнай нарадзе міністр унутраных спраў Іван Кубракоў засяродзіў увагу на неабходнасці неадкладнага абмену інфармацыяй паміж падраздзяленнямі сілавога блока, у тым ліку ўнутры калектываў, і ўдасканалення службовай дзейнасці спецпадраздзяленняў, іх тэхнічнага абсталявання, а таксама развіцця сістэм відэаназірання ў населеных пунктах.


«Бягучая грамадска-палітычная абстаноўка ў свеце і вакол Беларусі, у прыватнасці, на яе паўднёвых рубяжах, патрабуе ад нас пастаяннай гатоўнасці асабовага складу да выканання задач у асаблівых умовах, сістэмнай работы па апераджэнні ўзнікаючых выклікаў і пагроз», — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Па словах кіраўніка ведамства, дробязяў у гэтай сферы не бывае. «Найменшыя пралікі могуць прывесці да самых сур’ёзных наступстваў, бо на коне — жыццё і здароўе людзей, — канстатаваў ён. — Так, мясцовыя жыхары прызнаюцца, што адчуваюць сябе ў бяспецы: іх дзеці не баяцца выходзіць на вуліцу, нягледзячы на тое, што ў суседняй краіне ідуць баявыя дзеянні. І таму асноўная задача міліцыі — зрабіць усё магчымае, каб нашы грамадзяне і надалей жылі спакойна, знаходзячыся пад надзейнай абаронай».

З улікам спецыфікі задач міністрам дадзена ўказанне камандуючаму ўнутранымі войскамі перагледзець структуру вайсковай часці 5525 і, пры неабходнасці, падрыхтаваць хадайніцтва аб унясенні змяненняў ва Указ «Аб унутраных войсках МУС».

Асобная ўвага на нарадзе была ўдзелена рабоце сельгаспрадпрыемстваў. Па просьбе губернатара, у рэгіёне сфарміраваны групы з міліцыянераў і ваеннаслужачых, якія сумесна з зацікаўленымі абследавалі больш за 72 000 га зямельных угоддзяў на прадмет падзення БЛА.

Іван Кубракоў заслухаў кіраўнікоў прыгранічных органаў унутраных спраў па кірунках дзейнасці. Па выніках нарады вызначаны прыярытэты далейшай работы, дадзены канкрэтныя даручэнні.

У завяршэнні мерапрыемства за добрасумленную і бездакорную службу старшага ўчастковага інспектара міліцыі Брагінскага РАУС Сяргея Музычэнку ўзнагародзілі халоднай зброяй — корцікам.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю