Top.Mail.Ru
184

У МУС нагадалі, як перад адпачынкам падрыхтаваць дакументы для выезду за граніцу

У Міністэрстве ўнутраных спраў нагадалі, як падрыхтаваць дакументы для выезду за граніцу перад сезонам адпачынкаў, паведамляе БелТА.



«Напярэдадні адпускнога перыяду Дэпартамент грамадзянства і міграцыі МУС нагадвае пра неабходнасць своечасовага абмену і атрымання дакумента, прызначанага для выезду за межы краіны. У цяперашні час выезд магчымы па пашпарце або біяметрычным пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Звярніце ўвагу на актуальнасць фатаграфіі, адсутнасць пашкоджанняў (вырваныя старонкі, размытае фота, выцвілыя пячаткі), тэрмін дзеяння: на патрабаванне некаторых краін на момант паездкі да яго заканчэння павінна заставацца не менш за тры, а часам — не менш за шэсць месяцаў», — падкрэслілі праваахоўнікі. 

Непаўналетнім для выезду за граніцу таксама неабходны пашпарт (у тым ліку для паездкі ў Расію). Яго можна аформіць практычна з нараджэння. У выпадку накіравання дзіцяці за граніцу ў суправаджэнні аднаго з бацькоў згода другога на выезд не патрабуецца, калі не ўстаноўлены іншы парадак. А ў суправаджэнні трэціх асоб (сваякоў або ў складзе арганізаваных груп) спатрэбіцца згода абаіх законных прадстаўнікоў.

Тэрміны вырабу пашпарта: месяц — у звычайным парадку, 15 дзён — у паскораным, а ў абласных цэнтрах і Мінску маецца магчымасць вырабіць за 7 дзён. Біяметрычны пашпарт афармляецца на працягу 15 рабочых дзён у звычайным парадку, 10 — у паскораным і 5 — у тэрміновым. Пералік неабходных дакументаў і памер дзяржпошліны можна паглядзець на сайце МУС.

«Не забудзьцеся праверыць магчымыя абмежаванні на выезд з Беларусі. Для гэтага трэба асабіста звярнуцца з пашпартам у любое падраздзяленне грамадзянства і міграцыі тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў», — адзначылі ў МУС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю