Top.Mail.Ru
65

У МУС прайшоў вучэбна-метадычны збор з кіруючым складам

На базе каледжа МУС адбыўся вучэбна-метадычны збор з кіруючым складам тэрытарыяльных органаў унутраных спраў краіны. Мерапрыемства правялі па рашэнні кіраўніка ведамства, а ўдзел у ім прыняў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка.


Тэмай сустрэчы стала ўдасканаленне кіраўніцкай дзейнасці кіраўнікоў АУС па пытаннях арганізацыі і правядзенні службовай падрыхтоўкі. Мэта — выпрацоўка адзіных падыходаў да навучання ў падраздзяленнях па ўсёй краіне — ад сталіцы да невялікіх райцэнтраў, а таксама аб’ектыўная праверка прафесійных навыкаў саміх кіраўнікоў на месцах.


У ходзе тэарэтычнай часткі ўдзельнікам растлумачылі актуальныя змяненні ў нарматыўных актах, якія рэгламентуюць меры бяспекі пры абыходжанні са зброяй. А таксама нагадалі, што ўзровень баявой гатоўнасці падраздзяленняў напрамую залежыць ад здольнасці іх кіраўнікоў арганізаваць навучальны працэс і забяспечыць належную дысцыпліну.

Быў і практычны этап: патрабавалася здаць іспыты па фізічнай і агнявой падрыхтоўцы, прадэманстраваць хуткасную, сілавую і аэробную цягавітасць. Тэмп, дарэчы, быў зададзены асабіста міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым, які ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пераадолеў пяцікіламетровы марш-кідок з баявой стральбой.


Таксама ўдзельнікі ВМЗ абмеркавалі абмен вопытам пры арганізацыі заняткаў на месцах, разабралі практычныя пытанні і выпрацавалі прапановы па павышэнні эфектыўнасці навучання.

Падводзячы вынікі збору, Юрый Назаранка акцэнтаваў увагу на тым, што кіраўнік павінен быць прыкладам для падначаленых. Высокі ўзровень асабістых ведаў і навыкаў начальніка, паводле яго слоў, матывуе ўвесь асабісты склад на якаснае выкананне задач. У цэлым жа сістэма службовай падрыхтоўкі МУС, як было адзначана, працуе эфектыўна і забяспечвае неабходны функцыянал органаў унутраных спраў.


Аміна НАЗАРАВА 

Фота прэс-службы МУС Беларусі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю