У Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падчас акцыі «Лісты нашчадкам. 100-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца» была перададзена капсула часу з пасланнем ветэранаў для будучых пакаленняў, паведаміла БелТА.
Старшы афіцэр упраўлення інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Сяргей Шохаў адзначыў, што акцыя закліканая паказаць жывую сувязь паміж пакаленнямі. «На жаль, усё менш жывых сведак той страшнай вайны, сыходзіць пакаленне ветэранаў. Мы не маем права забыцца на іх подзвіг», — падкрэсліў ён.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Фешчанка, які прымаў удзел у складанні паслання, падзяліўся яго зместам: «Словы патрыятычнага характару і пажаданні пакаленню, якое ідзе на змену нам. Беражыце здароўе змаладу. Вызначайцеся са сваім пакліканнем і мэтанакіравана, упэўнена ідзіце по выбраным шляху і ўзбагачайцеся. Чым багацейшымі будзеце вы, тым багацейшай будзе краіна».
Гэта пасланне будзе адкрыта 9 мая 2045 года, у дзень стогадовага юбілею Вялікай Перамогі.
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Музея гісторыі ВАВ Рыма Рум сказала, што для музея вялікі гонар удзельнічаць у гэтай эстафеце памяці. «Гэта наша місія. Галоўная задача музея — захоўваць памяць і перадаваць яе наступным пакаленням», — адзначыла яна.
Прадстаўнік моладзі, першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі БРСМ Мінска Дзмітрый Еўтух звярнуўся да аднагодкаў: «Хлопцы, на нашых плячах велізарны груз. Мы абавязаны захаваць памяць, гісторыю і імёны людзей, дзякуючы якім жывём пад ясным небам».