У міністэрстве расказалі:
— Ёсць людзі, якія жадаюць дабра жывёлам — падкормліваюць і хаваюць іх у падвалах, аднак гэта не самы лепшы спосаб дапамагчы нашым братам меншым. Згодна з артыкулам 16 Закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі» пры абыходжанні з жывёламі-кампаньёнамі не дапускаецца іх утрыманне ў пад’ездах, падвалах, на гарышчах і ў іншых дапаможных памяшканнях жылых дамоў. Акрамя таго, у адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі праводзяцца мерапрыемствы па падтрыманні ў здавальняючым санітарным стане гарышчаў, скляпоў, месцаў скіду харчовых адходаў, закрыццё да іх доступу для бадзяжных жывёл.
Згодна з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Патрабаванні да ўладкавання, абсталявання і ўтрымання жылых дамоў», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 20 жніўня 2015 года № 95, наяўнасць хатніх і (або) бадзяжных жывёл, грызуноў, а таксама іх астанкаў у падвальных памяшканнях і тэхнічных падполлях жылых дамоў не дапускаецца. Акрамя таго, у адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі жылых дамоў», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 4 жніўня 2025 года № 67, наяўнасць у дапаможных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў безнаглядных і дзікіх жывёл, у тым ліку птушак, рукакрылых і паўзуноў, сінантропных грызуноў і насякомых, не дапускаецца.
— Звяртаем увагу, што выпускаць жывёл-кампаньёнаў з кватэр шматкватэрных жылых дамоў без суправаджэння ўладальнікаў забаронена, — дадалі ў міністэрстве. — Таксама забаронена пакідаць жывёл-кампаньёнаў без нагляду ў месцах, якія не з’яўляюцца месцамі іх пастаяннага знаходжання, за выключэннем месцаў, спецыяльна абсталяваных для знаходжання жывёл-кампаньёнаў без нагляду ўладальнікаў, але на тэрмін не больш за дзве гадзіны. Безнаглядныя сабакі і кошкі падлягаюць адлову.
Спецыялісты нагадалі, што адзін з лепшых варыянтаў для жывёлы, пакінутай без нагляду, — узяць яе на ператрымку або прытуліць назусім. Гэта не толькі ўратуе жыццё гадаванца, але і падорыць яму цяпло і клопат, якое ён так заслугоўвае.