Top.Mail.Ru

У МЖКГ растлумачылі, чаму ўладальнікі сабак плацяць за іх падатак, а гаспадары кошак — не

Выплата падатку за ўтрыманне сабак (у адрозненне ад іншых жывёл-кампаньёнаў) перш за ўсё звязана з добраўпарадкаваннем і прыборкай тэрыторыі, а таксама стварэннем інфраструктуры для гадаванцаў, растлумачылі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Па словах намесніка начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі МЖКГ Надзеі Сяўрук, падатак нямэтавы і паступае ў мясцовы бюджэт. На адпаведным узроўні і прымаюць рашэнне, як размеркаваць гэтыя сродкі.

Яна звярнула ўвагу на павышаную адказнасць уладальнікаў гадаванцаў, якіх рэгіструюць усё часцей.

— Мы бачым тэндэнцыю росту колькасці зарэгістраваных жывёл з пачатку дзеяння новага закона, — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення.


Яна ўдакладніла, што ў Беларусі зарэгістравалі звыш 80 тыс. сабак і больш за 50 тыс. іншых жывёл-кампаньёнаў. У 2021-2022 гадах агульная колькасць гадаванцаў, якія прайшлі рэгістрацыю, складала каля 70 тыс.

Разам з тым ёсць катэгорыі аматараў сабак, якія вызваленыя ад выплаты падатку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю