МЗС Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з чалавечымі ахвярамі пры пажары на гарналыжным курорце Кран-Мантана, паведамляе БелТА.
«Глыбока смуткуем у сувязі з пажарам на швейцарскім гарналыжным курорце Кран-Мантана, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр», — сказалі ў знешнепалітычным ведамстве.
«Шчыра спачуваем родным і блізкім загінулых і жадаем усім пацярпелым хутчэйшага выздараўлення», — гаворыцца ў заяве.