Top.Mail.Ru

У МЗС растлумачылі пазіцыю Беларусі адносна спроб Парыжа аб'явіць беспарадкі ў краіне ўнутранай справай Францыі

Беларусь не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Францыі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў.



Журналісты, у прыватнасці, пацікавіліся, як беларускі бок ставіцца да спроб Парыжа абвясціць гэтыя пытанні выключна ўнутранай справай Францыі. 

Афіцыйны прадстаўнік МЗС у сувязі з гэтым падкрэсліў: «Беларусь не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Францыі і не адчувае ў гэтым ніякай патрэбы. Мы ацэньваем сітуацыю і, як любая дзяржава, маем права выказвацца на міжнародных пляцоўках, у мандат якіх уваходзяць гэтыя пытанні. Кажучы прама, што нам падабаецца, а што — не».

«Канцэптуальная праблема ў іншым: мяжа паміж „сваім“ і „чужым“ аказваецца рухомай — яна ссоўваецца ў залежнасці ад таго, пра каго ідзе гаворка, у які момант і ў якой краіне, а не ад прынятых абавязацельстваў. Альбо ўніверсальнасць прадугледжвае роўную адкрытасць да ацэнкі, альбо неўмяшанне прымяняецца да ўсіх аднолькава», — сказаў Руслан Варанкоў. 

Паводле яго слоў, сумяшчаць абодва падыходы па абставінах — гэта значыць, ставіць пад сумненне наяўнасць адзіных стандартаў.

«Парыж, які публічна прэтэндуе на ролю эталона ў гэтай сферы, напэўна, такім чынам падае прыклад і на будучыню апраўдвае падобныя ўціхамірвальныя дзеянні ўлад у дачыненні да беспарадкаў у любой дзяржаве. Мы будзем гэта ўлічваць», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю