Top.Mail.Ru
224

У МЗС РФ падзякавалі Беларусі за дапамогу ў рэалізацыі абмену ваеннапалоннымі з Украінай

Расія адзначае вялікую заслугу прадстаўнікоў дзяржструктур і ведамстваў Беларусі ў рэалізацыі паспяховага абмену ваеннапалоннымі з Украінай па формуле «1000 на 1000». Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе БелТА.



Адказваючы на пытанне аб перспектывах перагаворнай пляцоўкі ў Мінску, Марыя Захарава звярнула ўвагу, што ў Беларусі ёсць вопыт арганізацыі перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. «Мы бачым сапраўды суперажыванне і спачуванне Мінска да таго, што дзеецца ў рэгіёне, — проста з брацкіх пазіцый. Заяўлена гэта было і Прэзідэнтам Беларусі, і народ, мне здаецца, гэтак жа да гэтага ставіцца», — сказала Марыя Захарава.

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі нагадала, што ў Мінску ў 2014 і 2015 гадах былі дасягнуты важныя дамоўленасці, якія мелі ўсе шанцы на тое, каб спыніць эскалацыю канфлікту ва Украіне.

«Нагадаю, яны ж былі адобраны рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН у якасці абавязковых для выканання ўсімі. Мінск прымаў у сябе пасяджэнні кантактнай групы, ствараў усе ўмовы для дыялогу Кіева, ДНР, ЛНР пры пасярэдніцтве АБСЕ і Расіі», — падкрэсліла яна.

Акрамя таго, канстатавала Марыя Захарава, пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Мінск першым прапанаваў арганізаваць прамыя перагаворы паміж Расіяй і Украінай. Яна таксама назвала неацэннай дапамогу Беларусі ў гуманітарнай сферы. «Мы бачым, як Мінск садзейнічае вяртанню на радзіму расійскіх вайскоўцаў, мірных грамадзян з Курскай вобласці, уз’яднанню дзяцей з сем’ямі, якія апынуліся ва ўкраінскім палоне,» — адзначыла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ.

Марыя Захарава выказала бязмерную падзяку беларускаму боку ў тым ліку за тое, што дзяржаўныя структуры і ведамствы Беларусі спрыялі найбуйнейшаму абмену «1000 на 1000» паміж Расіяй і Украінай. Што тычыцца рашэння аб тым, дзе будуць праходзіць перагаворы, яго будзе прымаць кіраўніцтва РФ, дадала яна.

Раней прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант адказала на пытанне журналістаў пра гатоўнасць Беларусі арганізаваць у сябе новы раўнд перагавораў, калі РФ і Украіна пра яго дамовяцца. Яна падкрэсліла, што Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасярэдніка — ні раней, ні цяпер. Наталля Эйсмант адзначыла, што гэта наша прынцыповая пазіцыя. Разам з тым калі ў імя міру ва Украіне гэта будзе неабходна і з гэтым будуць згодныя ўсе бакі, то Беларусь арганізуе працэс так, як не арганізуе ніводная іншая краіна, запэўніла прэс-сакратар прэзідэнта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю