Top.Mail.Ru

У НАН Беларусі абмеркавалі новыя выклікі вірусалогіі

У Акадэміі навук адбылася экспертная навуковая сесія «Новая эра сучаснай вірусалогіі: інфекцыйныя пагрозы, стратэгія супрацьдзеяння». Мерапрыемства сабрала каля 60 удзельнікаў, сярод якіх як прызнаныя спецыялісты і эксперты з акадэмічных і ўніверсітэцкіх колаў, так і маладыя даследчыкі.



Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір КАРАНІК падкрэсліў: нягледзячы на каласальны прагрэс медыцыны, з’яўленне антыбіётыкаў і цэлага арсенала супрацьвірусных прэпаратаў, інфекцыйныя хваробы па-ранейшаму застаюцца адным з галоўных выклікаў для здароўя людзей і ўстойлівага развіцця грамадства ў цэлым. Паводле яго слоў, пандэмія COVID-19 стала суровай ілюстрацыяй таго, што старыя пагрозы нікуды не зніклі, а значыць, патрабуюць нястомнага кантролю і выпрацоўкі механізмаў аховы, расказалі ў прэс-службе НАН Беларусі. 


Уладзімір Каранік таксама падрабязна спыніўся на рызыка-арыентаваным падыходзе, які сёння прымяняецца ў Беларусі для барацьбы з інфекцыямі. Ён адзначыў, што цяперашняя эпідэміялагічная абстаноўка, якая характарызуецца ў тым ліку новымі ўспышкамі ўжо добра вывучаных захворванняў, патрабуе пастаяннага абнаўлення ведаў і ўдасканалення сістэмы аховы здароўя: «Такія мерапрыемствы і навуковыя сесіі садзейнічаюць абмену вопытам і выпрацоўцы эфектыўных стратэгій, якія дапамогуць мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання інфекцый і забяспечыць якасную медыцынскую дапамогу насельніцтву», — выказаў упэўненасць кіраўнік Акадэміі навук.

Аміна НАЗАРАВА
Фота НАН Беларусі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю