У Нацыянальным музеі Кітая ў Пекіне праходзіць выстава, прысвечаная старажытнай цывілізацыі Шу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Экспазіцыя аб’яднала больш за 200 рэліквій з археалагічных помнікаў Саньсіндуй і Цзіньша, прадстаўляючы цэласную выяву грамадства старажытнага царства Шу. Арганізатары паведамілі, што ў красавіку і чэрвені экспазіцыю дапоўняць залатая маска і залаты дыск «Птушкі Залатога Сонца» — шырока вядомыя сімвалы кітайскай культурнай спадчыны.
Як вядома, старажытная цывілізацыя Шу ўзнікла на месцы сучаснага горада Чэнду, у адной з дзесяці старажытных сталіц Кітая, прыкладна 4500 гадоў таму.