У Наваполацку стартаваў ваенна-патрыятычны квэст «Код памяці» ад Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі.
Праект будзе рэалізаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны. «Гэтым праектам нам хацелася яшчэ раз прыцягнуць увагу школьнікаў да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Квэст „Код памяці“ — гэта не проста гульня, а даніна павагі тым, хто змагаўся за нашу свабоду і незалежнасць, хто аддаў жыццё за мірнае неба. Наша памяць — гэта мост паміж мінулым і будучыняй. І пакуль мы памятаем, подзвіг пераможцаў жывы», — падкрэсліла старшыня камісіі па эканоміцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Алена Круглікава.
У тэмe
Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека. Удзел у пасяджэнні прынялі парламентарыі васьмі краін Садружнасці, эксперты, прадстаўнікі профільных ведамстваў, міжнародных і грамадскіх арганізацый, акадэмічнай супольнасці і прафсаюзных арганізацый. Члены камісіі адобрылі праект мадэльнага закона «Аб лекавым забеспячэнні ў краінах СНД». Яшчэ адзін адобраны дакумент — праект Гласарыя тэрмінаў і паняццяў у галіне маладзёжнай палітыкі.
Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі
Фота sb.by.