Top.Mail.Ru
113

У наземным транспарце Мінска з 1 мая запрацуюць кнопкі адраснага адкрыцця дзвярэй

У Мінску з 1 мая 2026 года ў наземным гарадскім пасажырскім транспарце, абсталяваным кнопкамі адраснага адкрыцця дзвярэй, гэтыя кнопкі стануць актыўнымі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ДП «Мінсктранс».



На прадпрыемстве адзначылі, што сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме. «Пасажыры змогуць самі адкрыць дзверы, націснуўшы на кнопку, для ўваходу ў салон ці выхаду з яго», — растлумачылі ў «Мінсктрансе».

Кнопкі адкрыцця дзвярэй лёгка заўважыць: яны вылучаюцца прыкметным корпусам і валодаюць дадатковай святлодыёднай падсветкай.

У той жа час на прадпрыемстве падкрэслілі, што падчас руху сістэма адраснага адкрыцця дзвярэй блакіруецца і скарыстацца «цёплымі кнопкамі» не атрымаецца. Толькі на прыпыначным пункце пры поўным спыненні транспартнага сродку кнопкі адраснага адкрыцця дзвярэй становяцца актыўнымі.

Па задумцы, такі просты алгарытм дзеянняў зробіць паездку больш камфортнай, захоўваючы цяпло ў салоне грамадскага транспарту зімой і прахалоду летам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю