Top.Mail.Ru

У Непале 21 чалавек загінуў у выніку моцных апоўзняў і паводак

Прэм’ер-міністр Непала Балендра (Бален) Шах пацвердзіў, што 21 чалавек загінуў і яшчэ пяцёра лічацца зніклымі без вестак пасля моцных паводак і апоўзняў, выкліканых бесперапыннымі дажджамі ў розных раёнах Непала.



Кіраўнік дзяржавы выказаў спачуванні сем'ям загінулых і падкрэсліў, што сілы бяспекі задзейнічаны па ўсёй краіне для пошукава-выратавальных аперацый і дапамогі пацярпелым.

Стыхія нанесла значны ўрон жыццёва важнай нацыянальнай інфраструктуры, што прывяло да парушэння работы крытычна важных транспартных і энергетычных сетак. Больш за дзясятак буйных участкаў дарог аказаліся заблакіраваны апоўзнямі і абваламі дарожнага палатна. У некаторых раёнах Непала поўнасцю парушана электразабеспячэнне. Паводка на рацэ Рахуганга таксама пашкодзіла інфраструктуру гідраэлектрастанцыі і апоры ліній электраперадачы. 

Улады папярэджваюць аб магчымых раптоўных паводках у 50 з 77 акруг краіны. Больш як у палове з іх захоўваецца высокая рызыка паводак і селевых патокаў з-за павышэння ўзроўняў вады ў буйных рэках і іх прытоках.

Перамяшчэнне праз граніцу паміж Непалам і Індыяй у раёне бедства было прыпынена з-за павышэння ўзроўню вады ў рацэ Махакалі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю